блог Марины Кондратьевой

Блог Марины Кондратьевой. О путешествиях, еде и немного о моей работе на телеке

Previous Entry Share Next Entry
нацыянальныя кактэйлі ЦМОКI (+ рэцэпты)
mari_kondrateva
00188_web.jpg

Лёт на дзевятнаццаты паверх прайшоў паспяхова. Сталёвыя дзверы расчыніліся, і пагляду з'явілася зала ўздоўж барнай стойкі, у прыглушаным святле якога сустракалі белыя ўсмешкі чароўных дзяўчын. Першым чынам яны забралі вопратку наўзамен манетам са знакам стыхіі і карце вечара. Так-так, выпаліць на нататніку любую стыхію, змайстраваць арыгамі, паслухаць аповед гісторыка пра Цмокаў у Беларусі, адправіць у інтэрнэт малюнак гэтага вечара, паспрабаваць густы новых кактэйляў у рамках конкурснага праекта «Цмокi на новы лад», каб аддаць свой голас за лепшыя. У бары «Maraschino» трое вядомых мінскіх бармэнаў падрыхтавалi на конкурснай дэгустацыі дзевяць кактэйляў. Толькі тром наканавана стаць фірмавымі кактэйлямі горада і падавацца ў барах сталіцы.
00138_web.jpg

00001_web.jpg

00079_web.jpg

00083_web.jpg

00043_web.jpg

00013_web.jpg

Людзей было шмат, знаёмых – не вельмі. Я не аматар кактэйльнай культуры, культура белага сухога мне бліжэй, аднак дапушчаю гэта свавольства ў некаторыя моманты жыцця. Заўважыла за сабой, што калі п'ю іх, значыць у жыцці ўсё добра, спакойна і… хочацца прыгод, уражанняў, прыемных нечаканасцяў. Кактэйлі – гэта напоі з творчым падыходам. Яны не могуць быць бяздушнымі. Важна падабраць свой кактэйль, сустрэць свой густ. Сярод дзевяці кактэйляў Цмокі былі і мае густы. Пара бутэрбродаў для адвагі і дэгустацыя пачалася.

Хто такія Цмокі?

00012_web.jpg
Легенды апавядаюць, што цмокі жылi ў вадзе, аднак унутраная iх прырода – агнявая. Мікалай Півавар, вядомы вывучэннем містычных персанажаў беларускага фальклору, назваў некалькі месцаў на Віцебшчыне, злучаных з паданнямі пра Цмокаў: гэта возера Ліпкі, Віцебскі раён, гара Змяёўка каля вёскі Вымна, велізарны Змеяў камень каля вёскі Гогалевка пад Чашнікамі і іншыя. Фактычна цмок сумяшчае ў сабе ўсе стыхіі – ваду, агонь, паветра. У апошнія гады тэма цмокаў стала папулярная на Беларусі. Цмокаў не раз апісвалі класікі беларускай літаратуры ў сваіх творах, этнографы ведаюць нямала гісторый і легендаў, злучаных з гэтым фантастычным персанажам.

Бармэны выдатна працавалi. Яны ўмела эксперыментавалі з густамі, стваралі добрыя букеты, якія ярка гучалі падчас ужытку і пакідалі прыемны прысмак – у канцы. Больш за ўсё мне спадабаўся падыход да інгрэдыентаў: многія кактэйлі былі адаптаваны пад Беларусь. Замест віскі ці рому – традыцыйная настойка, замест колы шэйкеры змешвалі квас, замест лайма дадаваўся вытанчаны слайд агурка, замест ананасавага – маркоўны сок, замест содавай – газаваны бярозавы сок, замест какосавага сіропу – вішнёвае варэнне. І кактэйлі атрымоўваліся цудоўнымі. Яны гучалі знаёмымі нотамі густаў і разам з тым дарылі новыя адчуванні. Я шаную гэту тэндэнцыю і ахвотна падтрымлiваю.
00095_web.jpg

00116_web.jpg

00164_web.jpg

Што да падачы Цмокаў, то ўсё традыцыйна ў кактэйльным свеце: яркі напой, шмат лёду, гарнір у выглядзе дзелькі апельсіна, сцябла салеры, цукровай ваты або марозiва – і вось ужо напоем можна цешыцца перш, чым яго паспрабуеш.

Сама задумка, на мой погляд, добрая. Пасеяць у беларусах ідэю таго, што кожнаму з нас уласцівая сіла і адвага Цмокаў. Падчас прэзентацыі напояў віцебскі гісторык Мікалай Півавар выказаў здагадку, што выява Цмокаў можа спрыяць праяве такіх рыс характару беларусаў, як сіла і адвага, якія часта саступаюць месца больш звыклай для нас «памяркоунасцi». Чаму не?!

Каб паспрабаваць кактэйлі-пераможцы вам не абавязкова ляцець у бар і гартаць меню. Іх можна згатаваць і дома, у добрай кампаніі, прыемнай атмасферы, пад лЮбую музыку і душэўную нагоду. Я з РЭЦЭПТАМІ!

«Паветраны Цмок»


00186_web.jpg

Настойка “Бульбашъ На бярозавых пупышках” — 50 мл
Мята — 7 лісцікаў
Сок лімона — 25 мл
Цукровы сіроп — 20 мл
Бярозавы сок — 120 мл
Сіроп “Кюрасао блю” — 5 мл
Гарнір:
Мята і салодкая вата

* У шэйкер кладзём мяту, наліваем настойку, лімонавы сок і цукровы сіроп.
* Узбіваем 10 секундаў і працэджваем у астуджаны высокі куфаль з лёдам.
* Зверху дадаём бярозавы сок і сіроп “Кюрасао блю”.
* Упрыгожваем суквеццем мяты і цукровай ватай.


«Скарбны Цмок»

00185_web.jpg

Настойка “Бульбашъ Зубровая” – 50 мл
Сок лімона – 15 мл
Цукровы сіроп – 10 мл
Абрыкосавы джэм – 2 лыжкі
Маркоўны сок – 50 мл
Гарнір:
Цэдра апельсіна і залатыя кандытарскія шарыкі

* У астуджаны нізкі куфаль кладзём абрыкосавы джэм і астатнія інгрэдыенты.
* Дадаём няшмат лёду і моцна размешваем лыжкай.
* Дасыпаем лёд і ўпрыгожваем.

«Цмок Шыпахвост»

00184_web.jpg

Настойка “Бульбашъ Мядовая з перцам” — 40 мл
Агурок — 3 лустачкі
Салера — 1/4 сцябла
Табаска зялёны — 2 кроплі
Цукровы сіроп — 20 мл
Сок лімона — 25 мл
Яечны бялок — 1 шт.
Гарнір:
Сцябло салеры з гваздзіком

* Размінаем у шэйкеры салеру і агурок.
* Уліваем у шэйкер усе астатнія інгрэдыенты і дадаём лёд.
* Узбіваем 10 секундаў і працэджваем у астуджаны высокі куфаль з лёдам.
* Упрыгожваем і падаём.

Больш рэцэптаў кактэйляў-цмокаў.

РЕЦЕПТЫ на русском языке, для моих русских читателей


00187_web.jpg
«Паветраны Цмок»
Настойка “Бульбашъ На березовых пупышках” — 50 мл
Мята — 7 листиков
Сок лимона — 25 мл
Сахарный сироп — 20 мл
Березовый сок — 120 мл
Сироп “Кюрасао блю” — 5 мл
Гарнир:
Мята и сладкая вата

* В шейкер кладем мяту, наливаем настойку, лимонный сок и сахарный сироп.
* Взбиваем 10 секунд и процеживаем в охлажденный высокий бокал со льдом.
* Сверху добавляем березавый сок и сироп “Кюрасао блю”.
* Украшаем соцветием мяты и сахарной ватой.


«Скарбны Цмок»
Настойка “Бульбашъ Зубровая” – 50 мл
Сок лимона – 15 мл
Сахарный сироп – 10 мл
Абрикосовый джем – 2 ложки
Морковный сок – 50 мл
Гарнир:
Цедра апельсина и золотыя кондитерские шарики

* В охлажденный низкий бокал кладем абрикосовый джэм и остальные ингредиенты.
* Добавляем немного льда и сильно размешиваем ложкой.
* Досыпаем лед и украшаем.

«Цмок Шыпахвост»
Настойка “Бульбашъ Медовая с перцем” — 40 мл
Огурец — 3 ломтика
Сельдерей — ¼ стебля
Табаско зеленый — 2 капли
Сахарный сироп — 20 мл
Сок лимона — 25 мл
Яичный белок — 1 шт.
Гарнир: Стебель сельдерея з гвоздикой


* Разминаем в шейкере сельдерей и огурец.
* Вливаем в шейкер все оставшиеся ингредиенты и добавляем лед.
* Взбиваем 10 секунд и процеживаем в охлажденный высокий бокал со льдом.
* Украшаем и подаем.

00144_web.jpg

Спадзяюся, вы ведаеце, што алкаголь шкодны для здароўя?
Таму, піце безалкагольныя кактэйлі!



Posts from This Journal by “рецепты” Tag

  • 5 пунктов моего хорошего утра

    Нет смысла погружаться в это чтиво, если вы ложитесь спать в два ночи и жить не можете без запаха ночного города. Если вас накрывает работун в 12…

  • 5 вызовов, которые стоит себе бросить

    У меня есть одна чудесная привычка: то и дело разозлиться и бросить себе вызов. Честно говоря, не знаю, как часто я это делаю, но подозреваю,…

  • 5 правил моего рациона и десерт

    Знаете какой вопрос мне задают чаще всего? Нет, не когда у меня будут дети?! Да – как я столько ем и не толстею? Ведь для моего…

  • Черный бургер

    Не хуже, чем у Тимати )) Даже в самом плотном трудовом графике можно найти время, чтобы приготовить что-то особенное. Так…

  • Мое фирменное мясо

    Бывают выходные, когда хочется с книгой в руках и вверх ногами. Бывают такие, в которых нужны люди и очарование завтрака вне дома. А бывают…

  • я, Анна Бонд и ШАУРМА

    Ну, вы помните, мы готовили шаурму с Анной Бонд. Этот пост для тех, кто любит шаурму и для тех, кто заглянул ко мне в гости из инстаграм. В нем…

  • новогодний рецепт: профитроли с английским кремом

    Ох уж этот Новый год! И рад бы отделаться от мыслей о нем -- ан-нет, настигнет таки! Взять, к примеру, меня. В этом году я не планировала ставить…

  • праздничные блюда: говядина Веллингтон

    Наверное, не один английский рождественский стол не обходится без говядины Веллингтон. А поскольку я обожаю Англию и непременно хочу побывать у…

  • Новогодний рецепт: семга по-Норвежски

    Да-да, ближайший месяц на сайте будут появляться лучшие новогодние рецепты! Прелесть этого сайта в том, что если уж вам понравился рецепт по…


  • 1
люблю коктейли за их яркость)

Да, и внешне, и на вкус - они всегда яркие!

Вот я чувствую, что без знания белорусского языка мой украинский и русский как-то скучают)

))))
Я еще толком свой не выучила, но охотно окунулась в процесс )

Бармены эти шикарные!

о, надо бы голубой замутить, у меня как раз простаивает блю кюрасао, ром закончился, а сироп остался) с водкой не особо коктейли люблю, но твой пост - это знак!) к тому же на пупышках настойка, а не водка, ее, родимую, я очень даже жалую

Яна, вот только у тебя мог заваляться блю Кюрасао )))) этот, кстати, лучший из всех. Прикольный ещё с квасом был, перейдёшь по ссылке найдёшь и его, там все девять штук есть. Мне ещё с васаби понравится, ядрененький такой!

Файна! Малайчына, Марына! Выдатны пост на роднай мове. Толькі «Гогалевка» рэзанула)))
Спадзяюся, што беларускамоўных пастоў у Цябе будзе ўсё больш і больш!!!


Дзяк, Пашка!
КалI нешта адно рэзанула - для мяне гэта выдатны вынiк )))
Паспрабую час ад часу пiсаць па беларуску. Шмат рускiх сябрыкау тут, таму цалкам не атрымаецца (

Марына,вельми прыгожа написала па-беларуску:)Я з задавальненнем прачытала:)

Дзакуй, Жанка! ))

И я поняла, что почти забыла родную мову... Якая яна прыгожая ды мелагучная :)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account